Эмацыйны і гульнявы спад пасля перамогі ў Кантынентальным кубку выканаў ключавую ролю ў паражэнні "Юнацтва" ад салігорскага "Шахцёра". Такую думку пасля матча Экстралігі выказаў Міхаіл Захараў. Настаўнік жа гарнякоў Уладзімір Цыплакоў адзначыў, што гульня была роўная. Аднак у серыі булітаў перамог "Шахцёр", 2:1. Акрамя таго, "Гомель" уступіў "Нёману" 0:2. З такім жа лікам "Дынама-Маладзечна" перамагае "Металург". "Ліда" дажымае "Брэст" у авертайме, 3:2.













