"Юнацтва" прыме "Шахцёр" на "Чыжоўка-Арэне"

18 марта 2017

Ці стане "Юнацтва" сёння апанентам па фінале Кубка Прэзідэнта па хакеі гродзенскага "Нёмана" даведаемся з прамой трансляцыі пятага паядынка паўфінальнай серыі турніру, дзе мінчане на "Чыжоўка-Арэне" прымуць "Шахцёр". Лік у супрацьстаянні 3:1 на карысць сталічных. Пачатак паядынка ў 17:45.