"Юнацтва-Мінск" атрымала першую перамогу ў суперфінале Кантынентальнага кубка

12 Студзеня 2018

І вернемся да галоўнай спартыўнай навіны дня. "Юнацтва-Мінск" атрымала першую перамогу ў суперфінале Кантынентальнага кубка. Беларуская каманда апынулася мацнейшай за італьянскі "Рытэн Спорт" - 2:1.

Адзначу, што "Юнацтва" выйгравала Кантынентальны кубак двойчы ў гісторыі - у 2007-м і ў 2011-м гадах. Заўтра ў 19 гадзін пачнецца другі матч гаспадароў супраць брытанскага "Шэфілда". Уваход бясплатны. Каб трапіць на трыбуны, трэба ўзяць запрашальны ў касах "Чыжоўка-Арэны".


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя