"Юнацтва-Мінск" і "Нёман" сёння працягнуць выступленне ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў

6 сентября 2018

Два беларускія клубы сёння працягнуць выступленне ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў. На лёдзе "Чыжоўка-Арэны" "Юнацтва" прыме шведскі "Мальмё", якому саступіла чатыры дні таму на выездзе, пакуль сталічныя на групавым этапе пацярпелі два паражэнні. А вось у актыве чэмпіёна краіны - "Нёмана" - адна вікторыя і адна асечка. У Чэхіі гарадзенцы згуляюць з "Каметай Брно". У 18:50 "Беларусь 5" пачне трансляцыю матчаў у рэжыме пераклічкі.