Клуб "Юнацтва" найлепшы! У Мінску 21-ы раз разыгралі Кантынентальны хакейны кубак

15 января 2018

Такім чынам, клуб "Юнацтва" найлепшы. Не паспеў лёд "Чыжоўка-Арэны" астыць пасля Каляднага турніру, як спарткомплекс ізноў быў запоўнены. У Мінску 21-й раз разыгралі Кантынентальны кубак. Трыццаць адна краіна, сотні клубаў, тысячы гульцоў. Да суперфіналу прэстыжнага еўрапейскага турніру дайшлі толькі чатыры каманды - з Вялікабрытаніі, Італіі, Казахстана і Беларусі. І наша "Юнацтва" сенсацыйна перамагло. Пра падзею, якая ўвойдзе ў клубную гісторыю, раскаэа Крысціна Камыш.

Каб стаць самай заслужанай камандай Еўропы ў гісторыі Кантынентальнага кубка, "Юнацтву" трэба было проста перамагчы "Намад". Менавіта гэтага саперніка мінчане асцерагаліся больш за ўсё, бо каманда з Казахстана - фарм-клуб астанінскага "Барыса", які выступае ў КХЛ. Як аказалася, турбаваліся "сталічныя мядзведзі" дарма - 5:2.

Пакуль хакеісты кідалі клюшкі і крагі на лёд, арганізатары рыхтавалі цырымонію ўзнагароджання. Медалі, статуэткі лепшым гульцам і, вядома, сам кубак. Вага трафея крыху больш за 4 кілаграмы. Такую ношу капітан "Юнацтва" Андрэй Антонаў падняў лёгка.

"Юнацтва-Мінск" стала самай тытулаванай камандай на Кантынентальным кубку. "Сталічныя мядзведзі" ўскідвалі трафей тры разы. Такога раней не ўдавалася нікому. Акрамя кубка (а, значыць, і прызавых) клуб Міхаіла Захарава датэрмінова атрымаў пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў на наступны сезон.

Галоўны трэнер мінчан адзначае, што гісторыя каманды перапісаная.

Гульцы ж не стамляліся дзякаваць гледачу. Бо на "Чыжоўка-Арэне" быў амаль аншлаг.

Падтрымлівалі "Юнацтва" і замежныя фанаты.

Усяго беларускія клубы чатыры разы перамагалі ў Кантынентальным кубку. Акрамя трох тытулаў "Юнацтва", поспех у 2015-м святкаваў гродзенскі "Нёман". Па колькасці перамог па краінах на турніры мы зраўнаваліся са Славакіяй і Швейцарыяй.