"Юнацтва" гуляе з "Металургам" у першым матчы плэй-оф Кубка Прэзідэнта
18 марта 2021
Сталічнае "Юнацтва" і жлобінскі "Металург" згуляюць сёння першы матч плэй-оф Кубка Прэзідэнта па хакеі. Паядынак пройдзе на малой арэне ў Чыжоўцы. "Беларусь 5" пакажа сустрэчу ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 18:35. У чвэрцьфінале "Юнацтва" перамагла "Брэст" - 4:0, а "Металург" выйшаў пераможцам у супрацьстаянні з "Дынама-Маладзечна" - 4:2. Паўфінальная серыя таксама падоўжыцца да чатырох перамог адной з каманд.













