Юнацкая зборная Беларусі па хакеі перамагла на міжнародным турніры ў Канадзе

2 января 2017

Юнацкая зборная Беларусі па хакеі (узрост да 17 гадоў) упершыню ў гісторыі перамагла на міжнародным турніры ў Канадзе. У фінальнай сустрэчы беларусы не пакінулі шанцаў камандзе, што выступае ў старэйшай юнацкай лізе правінцыі Саскачэван. Упэўненая вікторыя 6:1. Дублямі ў гэтым матчы адзначыліся Васіль Філяеў і Павел Ажгірэй.