Юнацкая зборная Беларусі па футболе не змагла абгуляць аднагодкаў з Латвіі

9 января 2017

Юнацкая зборная Беларусі па футболе ў стартавым матчы мемарыяла Гранаткіна не змагла абгуляць аднагодкаў з Латвіі. Андрэй Альшанік адкрыў лік, але затым сапернік вызначыўся двойчы. Уладзімір Старасцін, які выйшаў на замену, на 77-й хвіліне прынёс нашай камандзе нічыю 2:2. Заўтра беларусы пазмагаюцца з дэбютантам турніру - камандай Індыі, якая саступіла Расіі 0:8.