Юніёрскі чэмпіянат свету па біятлоне стартаваў у Раўбічах

18 февраля 2015

Юніёрскі чэмпіянат свету па біятлоне  стартаваў у Раўбічах індывідуальнай гонкай  на 10 кіламетраў. На дыстанцыю адправіліся 84  страляючыя лыжніцы, у тым ліку 4 беларускі. Спартсменкам пашанцавала, сёння ў Раўбічах па-сапраўднаму  біятлоннае надвор'е. Першае золата юніёрскага першынства ўзяла ўкраінка Ганна Крыванос. Лепшай з нашых біятланістак  стала Крысціна Мазурына. На чатырох агнявых рубяжах дзяўчына дапусціла два промахі і фінішавала на 12-м месцы. Сёння ў праграме  яшчэ і індывідуальная гонка сярод юнакоў. Прамая трансляцыя з Раўбіч пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 13:30.