Юніёрскі Australian Open 2016 выйграла беларуска Вера Лапко

30 января 2016

Наша суайчынніца Вера Лапко выйграла юніёрскі чэмпіянат. У фінале 17-гадовая беларуска перайграла другую сеяную - Тэрэзу Міхалікаву - 6:3, 6:4. З шасці згуляных паядынкаў на турніры Лапко ўступіла толькі ў адным сеце ў чвэрцьфінале. У найбліжэйшыя дні тэнісістка далучыцца да зборнай Беларусі, якая будзе змагацца ў Кубку Федэрацыі з камандай Канады. А гэтымі хвілінамі ў Мельбурне пачынаецца фінал у жаночым адзіночным разрадзе, у якім сустракаюцца Серэна Уільямс і Ангеліка Кербер.