Юніёрская зборная Беларусі па валейболе (узрост дзяўчат не перавышае 19 гадоў), абгуляўшы ў заключным матчы групавога раўнда каманду Румыніі 3:0 і тым самым атрымаўшы тры з трох магчымых перамог, з першага месца ў сваім квартэце выйшла ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы, які 27 жніўня стартуе ў венгерскім Д'оры і славацкай Нітры. Сёння каманда вярнулася ў Беларусь.
Юніёрская зборная дзяўчат нашай краіны ўпершыню з 2006 года прыме ўдзел у фінальнай стадыі кантынентальнага форуму.













