Юніёрская зборная Беларусі па хакеі ўступіла шведам на старце турніру

27 апреля 2021

У стартавым матчы юніёрскага чэмпіянату свету па хакеі зборная Беларусі ўступіла Швецыі - 1:5. У нашай камандзе шайбу ў свой актыў запісаў  Даніла Клімовіч. Свой наступны матч беларусы згуляюць ноччу супраць каманды Швейцарыі. Стартавае ўкіданне адбудзецца  роўна апоўначы.