Юніёрская зборная Беларусі па хакеі згуляе супраць зборнай Расіі ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету

24 апреля 2019

Юніёрская зборная Беларусі па хакеі ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету, які праходзіць у Швецыі,  згуляе супраць зборнай Расіі. Пары плэй-оф сталі вядомыя напярэдадні пасля заключных матчаў групавога этапа. Нашы ўсходнія суседзі прайгралі гаспадарам турніру 0:3, канадцы 6:2 мацнейшыя за  чэхаў. Паядынак Беларусь - Расія пройдзе ў чацвер, 25 красавіка, на "А3-Арэне" ва  Умеа і пачнецца ў 16:30 па мінскім часе. У паўфінале наймацнейшы з гэтай пары згуляе з пераможцам супрацьстаяння ЗША - Фінляндыя.