Юніёрская зборная Беларусі па хакеі абгуляла латвійцаў у таварыскім матчы

24 декабря 2016

Юніёрская зборная Беларусі па хакеі закідвае ўсяго адну шайбу, але гэтага дастаткова, каб абгуляць латвійцаў у гасцявым таварыскім матчы. Аўтар адзінага ўзяцця варот - Кулікоўскі. 29 снежня клубы сустрэнуцца зноў. Адзначым, што наша зборная рыхтуецца да выступлення ў элітным дывізіёне чэмпіянату свету, які пройдзе ў сярэдзіне красавіка.