Юніёрская зборная Беларусі па хакеі не пакінула шанцаў камандзе Славакіі

5 ноября 2015

Юніёрская зборная Беларусі па хакеі з шайбай не пакінула шанцаў камандзе Славакіі ў стартавым матчы на міжнародным турніры "Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба". Яшчэ ў першым перыядзе наша каманда вызначылася тройчы. Вынік усяго супрацьстаяння - 7:1. У другім матчы зборная Расіі па булітах саступіла камандзе Латвіі - 2:3. Адзначым, каманда Расіі - адзін з галоўных сапернікаў беларусаў. Нашы ўсходнія суседзі пяць разоў выйгравалі трафей.

Заўтра беларусы згуляюць з Латвіяй. Адно з ключавых супрацьстаянняў турніру - Беларусь - Расія - адбудзецца ў суботу 7 лістапада. Усе гульні беларусаў будуць пачынацца ў 16:15. Уваход на "Чыжоўка-Арэну" свабодны. Прамую трансляцыю матчаў можна ўбачыць у Інтэрнэце - на канале youtube і на сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.