Юніёрская зборная Беларусі па біятлоне не змагла паўтарыць учорашні поспех нашых дзяўчат

24 февраля 2015

Юніёрская зборная Беларусі па біятлоне не змагла паўтарыць учорашні поспех нашых дзяўчат, якія заваявалі залатыя медалі. Нашы юніёркі ў эстафеце 3 па 6 кіламетраў сталі дзявятымі. Перамаглі францужанкі, другое месца на п'едэстале заняла каманда Расіі, трэція - юніёркі з Германіі. Нагадаем, сёння, у заключны дзень сусветнага форуму, праходзяць эстафетныя гонкі юніёрак і юніёраў да 21 года.