Юлія Несцярэнка. Факеланосцы II Еўрапейскіх гульняў

12 мая 2019

У маршруце спартыўнага агню - Белавежская пушча, Аўгустоўскі канал, Мірскі і Навагрудскі замкі і нават солевыя шахты Беларуськалія. Пабывае полымя і кульмінацыяй эстафеты "Полымя міру" стане запальванне чашы на стадыёне "Дынама" ў дзень адкрыцця мультыспартыўнага форуму. Вогненную папараць-кветку ў сваіх руках пранясуць 450 факеланосцаў. 

Сярод іх не толькі тытулаваныя спартсмены, але і вядомыя дзеячы навукі, культуры і мастацтва. Агенцтва тэлевізійных навін працягвае паказ серыі ролікаў пра факеланосцаў II Еўрапейскіх гульняў. І мы гатовыя прапанаваць новае відэа, героем якога стала наша Белая Маланка, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2004 у Афінах, спрынтар Юлія Несцярэнка.