Юлія Леанцюк выйграла міжнародны турнір IAAF World Challenge ў Пекіне

19 мая 2016

Лідар зборнай Беларусі ў штурханні ядра Юлія Леанцюк выйграла міжнародны турнір IAAF World Challenge ў Пекіне з вынікам 18 м 76 гл. Другое месца заняла Аніта Мартан з Венгрыі, трэцяй стала кітаянка Ксянронг Лю. У календары Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі серыя такіх турніраў з'яўляецца другой па значнасці пасля этапаў Брыльянтавай лігі.