Юрый Шчарбацэвіч - бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па стральбе. Кантынентальны форум прымае Харватыя. Беларус стаў трэцім у алімпійскім відзе праграмы - стральбе з вінтоўкі з трох становішчаў на 50 метраў. Прычым перад вырашальнай стралковай сесіяй Шчарбацэвіч размяшчаўся на другім месцы, аднак у выніку пусціў наперад нарвежца Хенрыка Ларсэна, золата ў яго суайчынніка Ёна-Хермана Хега.













