Яраслаў Шыла абгуляў расіяніна Канстанціна Краўчука

27 апреля 2018

Яраслаў Шыла абгуляў расіяніна Канстанціна Краўчука ў паўфінале турніру ў Каршы ва Узбекістане з прызавым фондам 25 тысяч долараў. Беларус быў мацнейшым за апанента ў двух сэтах - 6:2, 7:6. У фінале ў нядзелю Шыла сустрэнецца з Сакетам Мінені з Індыі.