Ярамір Ягр выходзіць на трэцяе месца ў НХЛ па колькасці праведзеных матчаў за ўсю гісторыю лігі

30 декабря 2017

Сёння яго "Калгары" на выездзе саступіў "Анахайму" 1:2. Зараз на рахунку 45-гадовага чэха 1732 паядынкі. Ён абышоў Рона Фрэнсіса. Вышэй толькі Марк Месье і Гордзі Хоу. Да рэкорда Хоу Ягру застаецца ўсяго 35 гульняў, пры тым што да завяршэння рэгуляркі "Флэймз" правядуць 44 сустрэчы.