"Яркі год, яркі ты" - дэвіз II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску

7 июля 2017

Названы афіцыйны дэвіз ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія ў 2019-ым пройдуць у Мінску. "Яркі год, яркі ты". Руская варыяцыя лозунгу будзе гучаць як "Час яркіх перамог". Па-беларуску - "Час яскравых перамог".

У Мінску прапанавалі і і лагатып вялікага міжнароднага форуму. У аснове - нацыянальная легенда пра папараць-кветку, якая квітнее толькі ў купальскую ноч. І ў таго, хто здолее яе знайсці, спраўдзяцца ўсе жаданні і мары.

Менавіта з жаданнем стаць пераможцамі і прыедуць у Мінск у чэрвені 2019 атлеты краін Еўропы. Зараз застаецца адкрытым пытанне аб талісмане Еўрапейскіх гульняў. Удзельнічаць у яго стварэнні можа любы ахвотнік. Арганізатары аб’явілі адкрыты конкурс на ідэю, малюнак і імя талісмана.