Яна Дамброўская заваявала трэцюю ўзнагароду для Беларусі

15 февраля 2019

У заключны дзень зімовага Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў Сараеве Яна Дамброўская заваявала трэцюю ўзнагароду для Беларусі: яна стала трэцяй у шорт-трэку на дыстанцыі 1000 метраў. Нагадаем, напярэдадні беларускія хакеісты, саступіўшы ў фінале Чэхіі, заваявалі серабро турніру, а фігурыст Яўген Пузанаў стаў бронзавым прызёрам.