Якаў Зянько не здолеў прабіцца ў адвольную праграму хатняга чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні

24 января 2019

Кароткая праграма працягваецца ў гэтыя хвіліны. Наш спартсмен мае 25-ы прамежкавы вынік. У 19:20 на "Беларусь 5" пачнецца прамая трансляцыя адвольнай праграмы ў парным катанні. Гэта значыць, хутка стануць вядомыя ўладальнікі першага камплекта ўзнагарод кантынентальнага форуму.