WTA: Сабаленка перамагла Сасновіч

22 сентября 2019

Беларускае тэніснае дэрбі адбылося ў рамках турніру катэгорыі "Прэм'ер" у кітайскім Ухане. Лідары нацыянальнай зборнай Беларусі - Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч -  сустрэліся ўжо на стадыі стартавага круга. І першая ракетка краіны (на сёння гэтая Сабаленка) упэўнена перайграла сяброўку па беларускай камандзе, 6-1, 6-2. У другім крузе спаборніцтваў ва Ухане  Арына Сабаленка згуляе з амерыканкай Даніэль Колінз.