WTA: Сабаленка і Мертэнс прайгралі ў 1/4 фіналу

8 января 2020
Беларуска Арына Сабаленка ў пары з бельгійкай Эліс Мертэнс прайграла ў матчы 1/4 фіналу парнага турніру ў кітайскім Шэньчжэні з прызавым фондам 650 тысяч долараў. У паядынку за выхад у паўфінал дзяўчаты, нягледзячы на фаварыцкі статус, саступілі румынцы Моніцы Нікулеску і японцы Місакі Доі (5:7, 4:6).