Выязная серыя розыгрышу КХЛ: Мінскае "Дынама" - "Тарпеда"

5 сентября 2018

З Казані ў Ніжні Ноўгарад. Мінскае "Дынама" матчам з "Тарпеда" працягне выязную серыю рэгулярнага розыгрышу КХЛ. У стартавым супрацьстаянні першынства "зубры" ўступілі "Ак Барсу" і сёння разлічваюць зарабіць першыя ачкі. "Тарпеда" ж у першай гульні чэмпіянату сенсацыйна нанесла паражэнне СКА з Санкт-Пецярбурга. На чыім баку будзе поспех? Даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак у 18:50.