Два матчы з гучнай афішай у другім туры хакейнай Экстралігі. Сярэбраны прызёр мінулага розыгрышу "Шахцёр" прыме гродзенскі "Нёман". Каманды ў ліку фаварытаў турніру, аднак у стартавых сустрэчах пацярпелі паражэнні. Супрацьстаянне ў 19 гадзін пачнецца на "Беларусь 5. Інтэрнэт". Крыўднік "гарнякоў", дарэчы, - "Юнацтва", дзеючы чэмпіён - на хатняй арэне згуляе з амбіцыйным "Дынама-Маладзечна". Прамая трансляцыя гэтага паядынку стартуе на "Беларусь 5" у 18:50.
Другі тур хакейнай Экстралігі. "Шахцёр" прыме "Нёман", "Юнацтва" згуляе з "Дынама-Маладзечна"
10 сентября 2020













