Другі гульнявы дзень 6-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе стартаваў у Мінску

5 мая 2019

Другі гульнявы дзень 6-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе стартаваў у Мінску сустрэчай паміж клубамі РЦАР БДУ і "Славіяй". Абодва калектывы, нагадаем, вярнуліся ў Вышэйшую лігу ў гэтым сезоне. Пасля першага тайма наперадзе мазыране, 1:0. Таксама сёння "Слуцк" прыме мінскае "Дынама", а дынамаўцы з Брэста будуць гасцяваць у Мінска. Прамая трансляцыя са стадыёна па вуліцы Маякоўскага пачнецца ў 18:45 на "Беларусь 5".