Другі этап Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ праходзіць у Дуйсбургу

26 мая 2018

Больш як 600 спартсменаў з 52 краін свету сёння ўступяць у бой за медалі другога этапа Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ. Ён праходзіць у Дуйсбургу. Беларусы гэты старт прапускаюць, каб на піку формы падысці да чэмпіянату Еўропы, які праз два тыдні пройдзе ў Бялградзе. Такім чынам, за ходам спаборніцтваў можна будзе сачыць у рэжыме анлайн на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак трансляцыі ў 13:00.