Другі этап Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ прынёс Беларусі яшчэ 6 узнагарод

20 мая 2013

Другі этап Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ папоўніў беларускую медальную скарбонку яшчэ 6 узнагародамі. Алег Юрэня выйграў золата на дыстанцыі 5000 метраў у спаборніцтве байдарак-адзіночак і стаў другім на 1000 метраў. Канаісты Дзмітрый Рабчанка і Аляксандр Валчэцкі паказалі лепшы час у фінале на дыстанцыі 500 метраў, на 200 метраў гэты ж экіпаж быў другім. Дзяніс Гаража заваяваў срэбра на дыстанцыі 500 метраў у спаборніцтве канаістаў-адзіночак. Сярод жанчын узнагарода вышэйшай пробы на 500 метраў у беларускай байдаркі-чацвёркі ў складзе Аляксандры Грышынай, Надзеі Папок, Вольгі Худзенкі і Маргарыты Цішкевіч. Срэбра на аналагічнай дыстанцыі ў байдаркі-двойкі.