Другі дзень Каляднага турніру на прыз Прэзідэнта Беларусі

5 января 2017

Сёння  другі дзень грандыёзнага хакейнага шоу.  Мінск  прымае  Калядны турнір  на прыз Прэзідэнта Беларусі.

Першымі на лёд сёння выйшлі каманды Расіі і Фінляндыі. Аўтарам першай закінутай шайбы другога  дня стаў абаронца Сяргей Лебедзеў. Дружына нашых усходніх суседзяў пасля разгромнага паражэння напярэдадні ад славакаў, 0-12, сёння гуляе ўнічыю. Лік на дадзены момант 4-4.  Заўтра на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" прадстаўнікі краіны Суомі пазмагаюцца са Славакіяй. Сапернік каманды Расіі - Швейцарыя.

А ў 14:00 на вялікай арэне спарткомплекса ў Чыжоўцы стартаваў матч паміж камандамі Швейцарыі  і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, у другім перыядзе лік 1-2. Каманда Прэзідэнта Беларусі на лёд выйдзе ў 7 гадзін  вечара і праэкзаменуе дэбютанта турніру - зборную Балкан, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі васьмі дзяржаў. Гэту сустрэчу ў запісе  пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак трансляцыі  ў 21:50.