Другі дзень этапа Кубка свету па канькабежным спорце

16 ноября 2019
На этапе Кубка свету па канькабежным спорце, які працягваецца ў Мінску, сёння будуць разыграныя чарговыя 4 камплекты ўзнагарод. Дзяўчаты пазмагаюцца за медалі на дыстанцыях 500 і 1 500 метраў. Мужчыны - на дыстанцыі 1 000 метраў і ў мас-старце. "Беларусь 5" пакажа вырашальныя забегі ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 14:50. Нагадаем, этап Кубка свету ў Мінску адкрыў бягучы розыгрыш.