Другі дзень чэмпіянату свету па футзале

18 апреля 2015

Мінск, Брэст, Пінск і Маладзечна. Менавіта гэтыя гарады сёння прымуць матчы чэмпіянату свету па футзале. У сталічным Палацы спорту згуляюць уругвайцы і аўстралійцы, а таксама парагвайцы і нарвежцы. Брэсцкі спарткомплекс "Вікторыя" прыме два матчы паміж камандамі Калумбіі і Венесуэлы, і Чэхіі і Кюрасаа. У Маладзечне згуляюць бельгійцы і мараканцы. У Пінску пройдуць сустрэчы паміж зборнымі Аргенціны і Славакіі, а таксама паядынак Расія - Кыргызстан. Нагадаем, беларусы напярэдадні ў матчы перайгралі каманду Бразіліі з лікам 2:1.