Другі дзень чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні. Сёння хварэем за нашага Якава Зянько

24 января 2019

На чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні, які ўчора паспяхова стартаваў на лёдзе "Мінск-Арэны", сёння ў барацьбу за ўзнагароды ўключаюцца мужчыны. Сярод фігурыстаў, якія выканаюць кароткую праграму, і наш Якаў Зянько. Усяго на лёд выйдзе 37 спартсменаў, у тым ліку і легендарны іспанец Хаўер Фернандэс. Дзеючы чэмпіён Еўропы будзе змагацца за сёмы тытул запар. У цэлым кантынентальны форум пакідае самыя пазітыўныя ўражанні не толькі ў саміх фігурыстаў, але і ў балельшчыкаў.

У вячэрняй спаборніцкай праграме фігурысты разыграюць першы камплект медалёў. Чэмпіёны і прызёры Еўропы вызначацца па выніках адвольнай праграмы ў спартыўных пар. Нагадаем, кантынентальны форум па фігурным катанні ў поўным аб'ёме і ў прамым эфіры паказвае тэлеканал "Беларусь 5".