Другое месца на этапе Кубка свету па біятлоне павялічыла адставанне Дар'і Домрачавай

17 марта 2014

Другое месца ў гонцы праследавання на этапе Кубка свету па біятлоне толькі павялічыла адставанне Дар'і Домрачавай у агульным заліку Кубка свету. Усё таму што першай да фінішу прыйшла галоўная прэтэндэнтка на Вялікі хрустальны глобус Кайса Макарайнен. Перад апошнім этапам у сезоне беларуска саступае фінцы 131 ачко і мае толькі прывідныя шанцы дастаць Макарайнен. Дарэчы, Домрачава пакуль наогул трэцяя, на другой пазіцыі нарвежка Тура Бергер.