Другое беларускае золата на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

16 августа 2014
Марына Арзамасава атрымала перамогу ў бегу на 800 метраў, паказаўшы пры гэтым лепшы вынік Еўропы ў гэтым сезоне. На фінішнай прамой наша спартсменка вырвала вікторыю зараз ужо ў экс-чэмпіёнкі Старога Свету - прадстаўніцы Вялікабрытаніі Лінсей Шарп. Як мы ўжо сказалі, гэта золата для зборнай Беларусі - другое на першынстве Старога Свету. Раней Андрэй Краўчанка заняў верхнюю прыступку п'едэстала ў спаборніцтвах па дзесяцібор'і.