Другая палова групавога этапа футбольнай Лігі чэмпіёнаў стартуе сёння

5 ноября 2019

Другая палова групавога этапа самага цікавага клубнага турніру Еўропы - футбольнай Лігі чэмпіёнаў - стартуе сёння. Галоўны матч групы Н пройдзе ў Лондане. "Чэлсі" прыме "Аякс", каманды дзеляць першы радок. Тыдзень таму ў Амстэрдаме брытанцы абгулялі саперніка 1:0. На званне "галоўная сустрэча аўторка" прэтэндуе і паядынак у Дортмундзе, дзе "Барусія" сустракае міланскі "Інтэр". Анлайн гульнявога дня ў эфіры "Беларусь 5" пачнецца ў 23:00. А на дзве гадзіны раней трансляцыя з Расіі, дзе "Зеніт" згуляе з нямецкім "Лейпцыгам".