Другая няўдача за тыдзень

4 сентября 2017

Пасля сенсацыйнай асечкі ў Люксембургу зборная Беларусі па футболе церпіць разгромнае паражэнне ад Швецыі - на "Барысаў-Арэне". Ужо пасля першага тайма скандынавы вялі - 3:0, а затым святкавалі перамогу - 4:0. Такім чынам, пасля 8-мі тураў кваліфікацыі да чэмпіянату свету - 2018 у групе "А" беларусы набралі 5 ачкоў і ідуць на апошнім месцы. Зборную Ігара Крывушанкі абышла каманда Люксембурга пасля нічыёй 0:0 у выязным супрацьстаянні з французамі. Да завяршэння адбору засталося правесці дзве сустрэчы - у кастрычніку. 7-га чысла прымем галандцаў, а праз тры дні - выязная гульня супраць Францыі.