Сустрэчу мінскага "Дынама" з "Металургам" "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры ў 16:50

11 января 2019

Матчам з магнітагорскім "Металургам" чарговую выязную серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ пачне сёння мінскае "Дынама". "Беларусь 5" пакажа сустрэчу ў прамым эфіры, старт трансляцыі ў 16:50. Нашы сапернікі - пятая каманда Усходняй канферэнцыі. "Зубры" ж ідуць на 10-ым месцы на Захадзе. Ад плэй-оф бела-сініх аддзяляюць 16 балаў.