Усё бліжэй развязка ў чэмпіянаце Беларусі па футболе, а гэта значыць, што кожны паядынак атрымлівае ўсё большую важнасць, асабліва калі ў ім гуляе адзін з прэтэндэнтаў на тытул. Шматгадовы флагман беларускага футбола - БАТЭ, які ў мінулым сезоне саступіў чэмпіёнства брэсцкаму "Дынама", нацэлены вярнуць былую славу. Сёння ў рамках 27-га тура барысаўчане прымуць футбольны клуб "Віцебск", а "Беларусь 5" пакажа сустрэчу ў прамым эфіры ў 16:20.
Сустрэчу 27-га тура паміж БАТЭ і "Віцебскам" пакажа "Беларусь 5"
24 октября 2020













