Сустракаем прызёраў чэмпіянату свету па барацьбе і працягваем сачыць за спаборніцтвамі ў Будапешце

24 октября 2018

У Будапешце працягваецца чэмпіянат свету па барацьбе, а першыя прызёры ўжо вяртаюцца на радзіму. У нацыянальным аэрапорце Мінск наша здымачная група сустракала прадстаўнікоў вольнага стылю. На рахунку каманды два медалі: серабро заваяваў Іван Янкоўскі ў вазе да 92 кілаграмаў і бронзу Алі Шабанаў у катэгорыі да 79.

Дарэчы, Шабанаў станавіўся трэцім і на леташнім планетарным форуме. У медальным заліку зборная Беларусі размясцілася на 10-й пазіцыі, што ў трэнерскім штабе лічаць станоўчым вынікам.

Аляксандр Ласіца, старшы трэнер зборнай Беларусі па вольнай барацьбе: "Сярод 60 практычна каманд 10 месца наша краіна заняла. Мы апярэдзілі нават такіх асаў, будзем так гаварыць, якіх выкладваюць там турэцкая, украінская каманда, дзе, я скажу, вельмі моцныя барцы, вельмі моцная падтрымка дзяржаўная, я думаю, што гэта добра. Наогул у святле апошніх падзей, як нашы беларускія выступаюць спартсмены па ўсіх відах спорту, напэўна, паспяховае. Хацелася б, вядома, як заўсёды, лепш, хацелася б залаты медаль. Тым не менш, я думаю, два медалі - гэта невялікі, але поспех".

Гэтымі дянмі за медалі змагаюцца жанчыны. У скарбонцы беларускай каманды ўжо адна ўзнагарода - серабро ў Заліны Седаковай у катэгорыі да 55 кілаграмаў. Заўтра заключны дзень спаборніцтваў, затым да нядзелі будзе праходзіць турнір сярод барцоў грэка-рымскага стылю, дзе Беларусь прадставяць 8 спартсменаў.