Сусветнае антыдопінгавае агенцтва падарыла надзею на амністыю

13 апреля 2016

У справе мяльдонію чакаецца вялікая амністыя. Сусветнае антыдопінгавае агенцтва выступіла з заявай, у выніку якой цэлая група спартсменаў з усяго свету зможа пазбегнуць дыскваліфікацыі за допінг. "Выпадкі, калі ў допінг-пробе наяўнасць мяльдонію меней за 1 мікраграм і яна ўзятая да 1 сакавіка 2016 года, параўнальныя з выпадкамі прэпарата да 1 студзеня 2016 года. Дапушчаецца, што ў такім разе спартсмен не прымаў прэпарат сумысна пасля яго забароны", - гаворыцца ў заяве. На мяльдоніі трапляліся шматлікія вядомыя спартсмены, у тым ліку Марыя Шарапава, а таксама больш як 40 іншых расійскіх атлетаў

Віталь Мутко, міністр спорту Расіі: "Мы тут вельмі задаволеныя, што WADA такое рашэнне прыняло. І тое, што было ў сакавіку, красавіку... Гэтыя спартсмены могуць быць вернутыя ў спорт да заканчэння расследавання".

Не дачакаўшыся амністыі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, Марыя Шарапава ўжо заявілася на "Ралан Гарос". Адзіны беларускі цяжкаатлет, які трапіўся на мяльдоніі, Андрэй Рыбакоў можа афіцыйна пачынаць спаборніцтвы, з яго таксама знята часовае адхіленне праз дадатную допінг-пробу. Гэта здарылася пасля кансультацыі Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі з Сусветным антыдопінгавым агенцтвам. Адзіная перашкода - заяўкі на чэмпіянат Еўропы, які праходзіць у Нарвегіі, ужо закрытыя, і патрабуецца спецыяльны дазвол.