Сусветнае антыдопінгавае агенцтва назвала ўмовы здымання дыскваліфікацыі са спартсменаў

13 апреля 2016

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва падарыла надзею на амністыю. Больш за 140 спартсменаў, у пробах якіх знойдзены мілдранат, сёння ў чаканні магчымага зялёнага святла на працяг сваёй кар'еры. WADA назвала ўмовы, пры якіх атлеты не будуць дыскваліфікаваныя: наяўнасць меней за 1 мікраграм рэчыва ў допінг-пробе спартсмена, якую здалі да 1 сакавіка, з'яўляецца дапушчальным паказчыкам. Адпаведны прэс-рэліз размешчаны на сайце арганізацыі. 

Пасля аб'явы гэтага рашэння пад амністыю могуць патрапіць расійскія канькабежцы Павел Куліжнікаў і Сямён Елістратаў, а таксама валейбаліст Аляксандр Маркін. Хутчэй за іншых на навіны WADA адрэагавала Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі - яна ўжо зняла дыскваліфікацыю з беларускага штангіста Андрэя Рыбакова.