Усе здаровыя і рвуцца ў бой

14 мая 2014

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Глен Хэнлан пасля сённяшняй трэніроўкі заявіў, што ў нашых хакеістаў няма траўм, якія маглі б перашкодзіць згуляць з фінамі. Напярэдадні ў каманды быў дзень адпачынку.


Матч Беларусь - Фінляндыя пройдзе заўтра на Мінск-Арэне. Пачатак у 20:45. Прамая трансляцыя на Беларусь 2.