Усе тэнісныя матчы затрымліваюцца з-за дажджу. У кітайскім Шэньчжэні непагадзь

3 января 2019

Пакуль корты пустыя. Нагадаем, Арына Сабаленка сёння ў чвэрцьфінальным паядынку тэніснага турніру павінна згуляць супраць экс-першай ракеткі свету, а цяпер 29-га нумара рэйтынгу - Марыі Шарапавай. Адзіная вочная сустрэча, якая адбылася ў 2017 годзе ў Цяньцзіне, засталася за расіянкай. Праўда, у сённяшняй сустрэчы букмекеры аддаюць перавагу менавіта беларусцы. Такім чынам, матч Сабаленка - Шарапава чакаецца ў прамым эфіры "Беларусь 5".