Усё пра хакей у праекце Галявая перадача

9 апреля 2014

Якія былі першыя канькі, дзе адбыўся першы матч, колькі гульцоў магло знаходзіцца на лёдзе ў XIX стагоддзі, калі была пабудаваная першая арэна са штучным лёдам? І, вядома, гісторыя зборнай Беларусі. Новы праект перад чэмпіянатам свету па хакеі - Галявая перадача. Сёння ў рамках інфармацыйнага канала Панарама карэспандэнты АТН разам са спецыялістамі пачнуць рыхтаваць балельшчыкаў да прэстыжнага турніру. Асаблівасці гульні вачамі прафесіяналаў і аматараў. Галявая перадача - гэта не толькі сухія лічбы, секунды, перамогі, гэта яшчэ і погляд на хакей вачамі абывацеля. Кожны дзень сюжэты пра гульню з шайбай у Панараме, пачынаючы з гэтага дня і аж да старту чэмпіянату свету.