Усе на лыжы

14 февраля 2014

Жыхароў сталіцы заўтра запрашаюць на ўсеагульную гарадскую лыжню. Удзельнікаў упершыню падзеляць на групы: прафесійныя спартсмены, школьнікі і дарослыя. Такім чынам арганізатары захаваюць галоўны прынцып спаборніцтваў і вызначаць сапраўды самых лепшых у кожнай групе. Ну а тых, хто хутчэй за іншых пераадолее дыстанцыю ў два з паловай кіламетры, без увагі і прызоў, вядома ж, не пакінуць.


Спаборніцтвы пачнуцца на лыжа-ролернай трасе, што ў мікрараёне Вяснянка, а 10 гадзіне. Высвятляць, хто лепшы, будуць да 16 гадзін.