Усе білеты на хатнія матчы БАТЭ ў групе Лігі чэмпіёнаў прададзеныя

14 сентября 2015

Сёння квіткі на хатнія матчы БАТЭ ў групе Лігі чэмпіёнаў сталі даступныя для балельшчыкаў,  менш чым за гадзіну ўсё было раскуплена.

Чарга каля кас на праспекце Машэрава ў Мінску расцягнулася на некалькі дзясяткаў або нават сотняў метраў. Некаторыя балельшчыкі займалі месцы ў 7 раніцы. Білеты рэалізоўваліся ў пакетах, г.з. адразу на тры паядынкі. Раней квіткі былі даступныя толькі для ўладальнікаў сезонных абанементаў. Нагадаем, сапернікамі барысаўчан па групавым раўндзе сёлета сталі іспанская "Барселона", італьянская "Рома" і нямецкі "Баер".

Магчыма, у балельшчыкаў яшчэ будзе шанц убачыць Лігу чэмпіёнаў. Гэта здарыцца, калі ад сваёй квоты адмовіцца УЕФА або клуб-сапернік. Для астатніх даступныя прамыя трансляцыі на каналах Белтэлерадыёкампаніі. Ужо ў сераду БАТЭ стартуе ў турніры гасцявым паядынкам з нямецкім "Баерам".