Усе беларускія клубы спынілі барацьбу ў еўракубках датэрмінова

2 октября 2020

Паўтара ачка на чацвярых - у табліцы каэфіцыентаў УЕФА беларускі футбол паказвае горшы вынік за апошнія 14 гадоў. Пасля ўчарашняга паражэння брэсцкае "Дынама" ад "Лудагорца" ў кваліфікацыі Лігі Еўропы 0:2 нашых клубаў у еўракубках не засталося. Прычым, БАТЭ, мінскае "Дынама" і "Шахцёр" выбылі пасля свайго першага ж матча ў адборы. Брэст прайшоў далей, але да мэты не дацягнуў.